Я б аддаў сваю правую руку за здольнасьць аднолькава жвава карыстацца абедзьвюма рукамі.
Калі дабярэцеся да разьвілкі на дарозе— ідзіце па ёй.
Вы можаце шмат чаго пабачыць, проста назіраючы.
Туды больш ніхто ня ходзіць: там занадта тлумна.
Я не магу думаць, калі я засяроджаны.
Будучыня ўжо ня тая...
Я не зьбіраюся набываць сваім дзецям энцыкляпэдыю—хай ходзяць у школу, як рабіў я.
Хоць мы і прайграем, мы някепска бавім час.
Палова хлусьні, якую пра мяне кажуць,—брахня!
Сёньня грошы ня вартыя і тры грошы.
Гэта як дэжа-вю—зноў і зноў...
Гульня ня скончана, пакуль яна ня скончана.
Спадарыня Ліндсэй: “Вы цудоўна выглядаеце!”
Ёгі Бэра: “Дзякуй! А вось Вы неяк не дацягваеце...”
Калі б сьвет быў ідэальны, яго б не было.